РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кароткае лета
Хоць не прапускаў я, здаецца,
Ніводнай зары,
Каб толькі з табою сустрэцца
На сьцежцы ў бары,
 
Сустрэцца ля весьніц, ля студні
Ці ля невадоў,
У дзень і ў сьвяточны і будны
Правесьці дамоў,
 
Расою асыпаных кветак
Прынесьці падчас, –
Якое кароткае лета
Той год было ў нас!
 
Зь ім не параўнаеш ніколі
Другіх лет, калі
Здалёк твае пісьмы, паволі,
З адказам ішлі.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.