РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Весьняя калыханка
«Люлі, люлі, памажыце,
Конікі ў зялёным жыце,
Ветры, што шумяць у гольлі,
Гукі-перагукі ў полі,
Зайцы шэрыя, казулі,
Жаваранкі і зязюлі,
Зоры ў небе ціхім, весьнім,
Казкі, прыказкі і песьні,
Мне закалыхаць, загушкаць
Сінявокую дачушку...»
 
I самой здаецца маці,
Што калышацца ўсё ў хаце,
З хатай неба ў зорных пырсках
I зямля ўся, як калыска.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.