РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Шумныя ліпы
У асеньнім пакінутым садзе,
Няўжо вам ня спрыкрыла
Разам чакаць аж да дня?
Хоць на хвіліну
На лаўцы са мною прысядзьце.
Калі не прыйшла,
Знаць, і сёньня ня прыйдзе яна.
 
На'т калі бура магла
Затрымаць яе дома, –
Час разьвітацца з былым
I ўцякаць ад тугі.
Тое, што марыў пачуць я,
Сказала другому;
Тое, што думаў сказаць я,
Сказаў ёй другі.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.