РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пясок
Вы любіце пясок?
                                        I я яго любіў
Перасыпаць, задуманы, між пальцаў
Скруціўшыся ракушкай, на ім грэцца,
Узводзіць гмахі і пісаць той імя,
Якое ўголас паўтарыць баяўся,
 
Але, калі ні разу не вярнуў ён
Насевак мне, калі засыпаў столькі
Мне дарагіх сяброў
                                            і нават іх сьлядоў
Не захаваў у памяці сваёй,
А дні мае ў гадзіньніку пясочным
Як найхутчэй імкнецца перасыпаць,
Калі...
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.