РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адны гавораць:
Жыцьцё – поўнае спрэчных пытаньняў.
Трэба раз дзесяць адмераць, узважыць.
 
Другія:
Нічога новага ня скажаш...
Быццам яны кнігі ўсе прачыталі.
 
Трэйція:
Паглядзім, што з гэтага выйдзе.
Мо' лепш, каб не памыліцца...
 
А я ня знаю нічога больш агіднага,
Як маўчаньне.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.