РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Намаляваў мароз на шыбе
Дрымучы лес, а ў лесе тым:
Нябачаныя птушкі, рыбы,
Блакітная, глухая стынь,
 
На сьцежцы сьвежы сьлед зьвярыны
(Ці воўк прайшоў, ці, можа, дзік),
А побач – сьнежная хаціна,
Ў якой жыве сам чараўнік...
 
I не заўважыла Параска,
Як ад дыханьня ад яе
Зімы сярэбраная казка
Расходзіцца і растае.
 
Тут не паможа на'т і мама.
Дзяўчынцы крыўдна аж да сьлёз,
Што за акном ізноў той самы
Гасьцінец з чарадой бяроз.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.