РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Там, дзе некалі
Прайшло маё маленства,
Бушавала
Буйнай зелені шаленства,
 
Жаўцізна жытоў,
Гарачая, дыміла,
Белізна туманаў
Росы серабрыла,
 
Разьлівалася
Нябёсаў сінь бяз краю,
Ускіпала
Чырвань золакаў густая...
 
Мо' таму яшчэ і сёньня
Песень словы
Поўны гэтых
Пераліваў каляровых.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.