РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Толькі людзі, якія спадзяюцца,
Што некалі расстануцца,
Запамінаюць рысы на далонях,
Маршчыны ўсе на твары
I колер воч
У сваіх блізкіх, родных.
 
Дык як жа мне цяпер
Уваскрасіць твой вобраз,
Калі, апроч сьвятла,
Нічога не магу
Прыпомніць?!
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.