РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Капаньне бульбы ў дождж
Казалі: распагодзіцца. Ды ранак
Завалакло, як пачасьсем, туманам,
 
Які пачаў, склубіўшыся, згушчацца,
I дождж пайшоў, усіх прагнаўшы з працы.
 
Адны з табой мы засталіся ў полі,
Нібыта трэба нам было найболей
 
Вось гэтай бульбы, вогнішча, і дыму,
I хмараў, што праносіліся міма,
 
I пошуму бярозавай дубровы,
I гэтых буйных кропляў верасьнёвых,
 
Што, як сьцюдзёным шротам, секлі ў плечы...
Не, нам была патрэбна сёньня стрэча,
 
Якую дождж падрыхтаваў бязь сьведак,
I ўдзячны мы былі яму за гэта.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.