Ва ўсе чаркі, кубкі кветак веснавых, Ва ўсе дуплы, сховы змрочныя лясоў, Ва ўсе дзюбы птушак дзённых і начных, У ашчэраныя зяпы рыб, зьвяроў, У Мядзьведзіцы коўш зорны аж да дня З рога месяца лілася цішыня. Каб у гэткі час сказаў каму «люблю», Абляцела б гэта слова ўсю зямлю.
1964
|
|