РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясной
На паўдарозе ў нэтры бору
Сустрэў нас золак і спыніў;
I вось над намі сосны хорам
Свой пачалі рэчытатыў.
 
Ім туравалі веснавыя,
Прарваўшыся аж з-пад зямлі,
Патокі бурныя, якія,
Па стромах скачучы, гулі.
 
I хоць ня ўсё мы разумелі,
Але здалося ў гэты час:
Аб нечым вечным дрэвы пелі,
Што хвалявала іх і нас.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.