РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На ўваходзінах
Дзень добры, суседзе, у новую хату!
Каб дзьверы ў яе расчыняліся лёгка,
Не старыўся зруб са ствалоў вузлаватых,
Заўсёды жывіцаю пахла шалёўка,
Падлога гучала і печ не дыміла,
У працы, у шчасьці, у згодзе жылі...
Каб сонейка ў вокнах век не захадзіла,
Каб жонка была звонкай, дзеці гулі, –
 
За гэта, суседзе, калі дасьцё чарку,
Я вып'ю да дна і ахвотна і шпарка,
Нальеце другую –
                                        я вып'ю і тую,
За трэйцюю – шчыра падзякую вам,
Хоць, пэўна, і ёй змарнавацца ня дам.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.