РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перапіска зь зямлёй
Я пісаў зямлі многа лістоў
Пяром, якім пішуць лірычныя песьні,
Гімны розныя,
                                  маніфэсты;
Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак,
Якія сьмяюцца і плачуць;
Пісаў сьпіцамі дрогкіх калёс,
Якарамі і мачтамі караблёў,
Штыком
                    і сапёрнай
                                            лапатай;
Пісаў кубкамі, зь якіх п'юць
За здароўе і вечную памяць, –
Але пакуль што
Адказ атрымаў я
Толькі на ліст мой,
Напісаны плугам.
Вось ён.
Парэжце на скібы яго.
Частуйцеся.
Ешце.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.