Багатая бібліятэка Была ў бацькі майго старога: Пад асецьцю – саха-недарэка З вышчарбленым нарогам, Барана, калёсаў зьвеньні, Каля клеці – каса і лапці, На дрывотні – кладня паленьня, Дратаванка зь сякерай – у хаце... Можа і ўспамінаць бы ня варта Кнігі гэтыя, што назалілі, Ды яны, шмат раней за буквар той, На сьвет белы мне вочы адкрылі. Хоць ніколі ня быў стараверам, Але нават і сёньня, прызнацца, Усе вартасьці, ісьціны меру Я мужыцкім аршынам – працай.
1964
|
|