РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Намалявалі дзеці
Дрэва,
Якое каранямі ў сонца ўрастае,
Кветку,
Якая і ў сьне не прысьніцца,
Птушку,
У якой крылаў трыццаць
I кожнае – іншым апярэньнем зьзяе;
Намалявалі домік,
Які калышацца на павуцінцы,
Да вясёлкі падвешаны,
I чатырохвухага зайца,
Які на сьцяжынцы
Прылёг пад арэшынай...
 
Успомніў:
Гэткі ж і мой сьвет калісьці быў –
Казачны,
                    неверагодны,
                                                  стракаты, –
Пакуль не набыў
Фотаапарата.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.