РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Затока
Такой затокі пашукаць:
Вада зацягненая цінай,
Нібыта сьмецьце ўсё рака
Сюды сваёй сагнала плыньню.
 
Тут плойма страхацьця, рапух,
А на зьмярканьні, ў час вячэрні,
Ад камарыных завірух
Зьвініць, калышацца мячэўнік.
 
Сюды ніхто век не пранік,
Бо ля зары, што ў тоні тлее,
Сядзіць зайздросны вадзянік –
Пільнуе белыя лілеі.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.