РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвітаньнем
Хто столькі фарбаў марнуе
Кожны дзень, выліваючы іх
На траву лугавую,
На нэтру лясную,
На шыр небасхілаў марскіх!
 
Пафарбаваў бы імі
Усе вокны і дзьверы,
Усіх скептыкаў шэрых
З ухмылкамі кіслымі, злымі.
 
I яшчэ асталося б
На лета і восень,
На ўсе твае сьцежкі,
Сукенкі, усьмешкі
I песьні.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.