РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля вясельля
Што ж, госьці, нешта сьцішыліся?
Можа яечня зьедзена ўся,
Можа ў біклагах скупа віна,
Ў латках мачанка вымачана,
На палумісках мала кілбас,
Ці караваем абнесьлі вас?
Тры дні, тры ночы быў гул і звон,
Покуль гасьцей ня змог усіх сон.
Хто сьпіць на лаве, хто – пад сталом,
Хто – разам з чаркай, хто – са збаном.
Нават і сонца штось не ўстае,
Хоць галагуцкі певень пяе –
Певень, які адзін ацалеў,
Ад паварыхі ўцёкшы на хлеў.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.