РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жалезныя кветкі
Якія прыгожыя жалезныя кветкі!
Яны нават пахнуць фарбай, тубярозай,
I ня сохнуць, сарваныя, ўлетку,
I ня мерзнуць пад сьнегам марозным,
I не асыпаюцца ад жальбы гарачай.
Толькі чамусьці, несучы іх, людзі плачуць.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.