РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Павуціньне бабінага лета
Павуціньне бабінага лета –
Павуціньне бабіных сноў
Серабрыцца на ўсіх палетках,
Між бярэзьнікаў і верасоў.
 
Толькі дзе ў ім былая сіла,
Што аблытаць магла, затрымаць?
Зараз і матыліныя крылы
Могуць лёгка яго парваць.
 
Толькі тлее, загнанае ветрам,
У ім зарава позьніх лістоў...
Павуціньне бабінага лета –
Павуціньне бабіных сноў!
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.