РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сівы рыбак.
                            Ён любіць мора
За неабсяжныя прасторы,
 
За шум прыбою неўгамонны,
За подых штармавы, салёны,
 
За сеткі, поўныя здабычы,
Прасмаленыя лодак днішчы.
 
Але найбольш за тое любіць,
Што загарэлых, белазубых
 
Расьціць унукаў памагала
I лёгкую сьмерць абяцала.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.