Растуць на радзіме маёй небасяжныя дрэвы. Кожнае зь іх мае крону з шумлівых галінаў. Кожная з гэтых галінаў – зялёны прамень. Кожны прамень – гэта некалькі звонкіх жалеек. З кожнай жалейкі, калі заіграеш, То салаўі вылятаюць, то кнігаўкі, то жаўрукі. О, не сячыце дрэў гэтых пявучых, Калі свае любіце песьні.
1965
|
|