РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі парою лістападу
У вырай адлятаюць птушкі,
Яны ў дубровах пакідаюць
Свае вясновыя напевы,
Каб не згубіць іх недзе часам
У хмарным небе на чужыне.
Таму ўсе дрэвы на галінах
Заўсёды беражна гайдаюць
Пакінутыя гнёзды птушак,
Дзе, быццам у калысках, ціха,
Закалыханыя, сьпяць песьні,
Усе трэлі, сьвісты, перасьвісты,
Куваньні, звоны, перазвоны,
Куганьні, гуды, перагуды,
Лясныя шумы, перашумы.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.