РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля сваркі
Пасьля сваркі апошняй, гарачай
Зьнішчыў пісьмы твае без астачы,
 
Перабраўся ў пасёлак далёкі,
У хаціну з горным патокам,
 
У якой ключом зашыфраваным
Я замкнуў свае дзьверы нанач.
 
На дварышчы аўчарку пакінуў,
Каб ты не завітала ў гасьціны!..
 
Аднаго не прадбачыў, прызнацца,
Што ў сьне прыйдзеш зь мяне пасьмяяцца.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.