РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Іржышчы, як рыжыя вожыкі.
Ня дзіва, цыганка-восень
Параніла імі ножанькі,
Сьцяжынкай ідзе, галосіць.
 
За рукі яе ўзяў нясьмела я,
Кажу, адпачні на парозе.
Прынёс ёй антонаўку сьпелую.
Гляджу – сьмяецца празь сьлёзы.
 
– За ласку, – гаворыць, – дзякую.
Хочаш, твой лёс адгадаю?
Ды, глянуўшы ў карты, заплакала
Ізноў, як дзяўчынка малая.
 
А карты ў яе незвычайныя:
Зь лістоты бяроз і клёнаў –
Барвовыя, разнастайныя,
Зь верасьнёвым звонам.
 
Як ні раскладзе іх – усё яны
Пра восеньскае варожаць,
Пра нейкія страты, запоіны,
Пра хмары, дажджы, падарожжы.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.