РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад расстаньнем
Я хацеў бы ў хаціне тваёй нагасьціцца,
Каб ніколі яе не патрапіў забыць я;
Да таго пра ўсё нагаварыцца з табою,
Каб твой голас і сьмех быў заўсёды са мною;
Да таго на тваё хараство наглядзецца,
Каб ня сьцерлі твой вобраз часы ліхалецьця;
Да таго насьвятліць свае вочы тваімі,
Каб знайсьці мог цябе і начамі глухімі.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.