РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вецер ужо і лістотай ня кружыць,
Золкі, начны вылізвае брук.
І лету на зьмену прыходзіць сьцюжа,
І сон на зьмену пяшчоце рук.
 
І што абдымаць цябе ззаду за грудзі,
Лавіць нагою выгіб сьцягна,
Калі замест песьні вясеньняй будзе
Зіма, забыцьцё і здрада сна?
 
І як мне ня гладзіць цябе з трапятаньнем,
І як мне ня плакаць ад гора ў сьне,
Калі ты кожным сваім дыханьнем
Нібы адрываесься ад мяне.
 
30.XI.1970.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.