РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На кірмашы
На кірмаш ты сягоньня прыехала зноў.
Можа пройдземся разам, дзе іскрыцца шоўк,
Дзе пярсьцёнкі, і пацеркі, і грабяні –
Ўсё, што трэба нявесьце. Ты толькі зірні!
А далей – бубны, скрыпкі, жалейкі ляжаць,
На якіх можна сёньня вясельле сыграць.
Побач – лыжкі, збаны, палуміскі, нажы –
Ўсё, патрэбнае, каб гаспадаркаю жыць.
Тут жа – забаўкі, нават калыскі стаяць,
У якіх калыханкі, здаецца, зьвіняць...
Не адкладвай, прашу, ад вясны да вясны
Ты ўсе гэтыя нашы пакупкі і сны,
Покуль на кірмашы хто іх не разабраў,
Покуль з гора я грошыкаў не прагуляў.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.