РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калі б я забыў
Калі б я забыў тваёй песьні гук,
Спагаду і ласку, цяпло тваіх рук,
Захоплены нейкай красою уяўнай, –
Са сьпіска жывых мяне выкінь сама,
Каб я не вярнуўся, як сын марнатраўны,
Якому ў жыцьці дараваньня няма.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.