РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лясная быль
Усе гавораць, што адзін
Хоць зьеш вала – адна хвала.
Знайшла вавёрка між ляшчын
Арэх і па гасьцей пайшла.
 
Пайшла. А цёмны бор высок.
Няма яму канца нідзе.
А ў тым бары адных сарок
Не пасклікаць за цэлы дзень.
 
Адных зайцоў ды барсукоў,
Ласёў сахатых ды лісіц,
Адных мядзьведзяў-пчаляроў –
Не абысьці, не палічыць.
 
Пакуль наведала яна
Знаёмых і сяброў сваіх –
Мінула восень не адна
У царстве нэтраў баравых.
 
Калі ж зазваныя прыйшлі,
Стаяў у лесе гул і сьмех,
Бо пачастунку не знайшлі –
За гэты час прарос арэх.
 
Прарос, шуміць сярод ляшчын,
Адкуль, відаць, у сьвет пайшла
I гэта прымаўка: адзін
Хоць зьеш вала – адна хвала.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.