РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі б вы паслухалі
Просты расказ маёй маці,
Як на дываны
Трэба ніткі кужэльныя прасьці,
 
Потым сукаць, фарбаваць
У вясёлак адценьні,
Потым снаваць, укідаць
У ніты іх зь цярпеньнем,
 
Потым – як ткаць на ставах,
Панажоў, можа, дваццаць,
Быццам бы струны цымбальныя,
Перабіраць, не мыляцца, –
 
Можа тады вы, сябры,
Дагадаліся б, зналі б,
Як у маім краі
Некалі песьні складалі –
 
Песьні суровага
I незайздроснага лёсу,
Але якія ня ведаюць
Старасьці, зносу.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.