РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З кожным днём усё больш
Дасьпяваюць пад вокнамі яблыкі.
Вось яны на галінах гараць,
Быццам чырванагрудыя зяблікі,
 
Зь верасьнёвых лістоў
П'юць расу, быццам сон, густую
I, здаецца, пяюць,
Калі ты мяне імі частуеш.
 
I таму, праз сады
Ідучы з табой раніцай слаўнай,
Я шкадую заўжды,
Што на год восень толькі адна ў нас.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.