РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі б мы так абсьледавалі, зналі
Падуладныя сэрцу глыбіні,
Як зямныя прасторы і далі,
Як звычайную грудку гліны,
Або з ластаўкамі свой падстрэшак,
Або скібіну хлеба ці нож...
О, на колькі мільёнаў усьмешак
На Зямлі было б знойдзена больш!
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.