 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З поўначы на поўдзень Кожны год, адлятаючы, птушкі Нацягваюць аснову Сваіх паднебных блакітных дарог. А вятры шпуляюць З захаду на ўсход Чаўнакі з утокам Шэрых дажджоў, Золатам лістоў, Серабром павуціньня I прымаразкаў. Як ручнікі ці як дываны – У восем, дванаццаць, шаснаццаць нітоў – Тчэцца беларуская восень.
1966
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|