Вёска мая невялічкая, Але гэта ня значыць, Што празь яе можна Хутка прайсьці і праехаць. Калі вы прыпыніцеся На хвіліну ля студні, Або прыкурыць, Або пра дарогу дазнацца, Вас так не адпусьцяць Цікаўныя аднасяльчане мае, Пакуль не распытаюцца: Хто вы, адкуль, Што чутна ў вакольлі, Які дасьпявае ўраджай, Ці годзіць пагода I колькі згулялі вясельляў. А потым пачнуць варажыць, Якой лепш ісьці вам дарогай: Ці кладкамі, ці нацянькі, Ці сьцежкай грыбной, Ці гасьцінцам. Таму, калі дужа сьпяшаецеся, Я раю ісьці вам ня вуліцай нашай, Але – загуменьнем, аселіцай. Там хоць макравата бывае, Затое нікога ня стрэнеце, Апроч буслоў. А я, хоць і часу ня маю, Яшчэ раз сягоньня Па вуліцы гэтай прайду.
1966
|
|