РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І тады закахалася хмара...
У паплавы, ад расы прамяністыя,
І ва ўсю Беларусь маю чыстую,
Ў мары бору, ў палёў абшары.
 
І заплакала ад каханьня,
І сьлязою чыстай абмыла
Ўсе абшары зямлі маёй мілай,
Ўсе калыскі яе і магілы,
Ўсе зьмярканьні яе і сьвітаньні.
 
І пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў, –
Плод каханьня бору і хмары, –
Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.
 
26.XI.1981. 9.45. П.м.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.