РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У кожным сэрцы
Гнязьдзіцца птушка –
Зязюля, чайка,
Жаўрук ці пліска, –
А ў маім – фенікс,
I я штодзённа
З агнём сьмяротным
Мяжую блізка.
I ўсё ж, калі ён
Дзе замарудзіць,
Не прылятае
З-за небакраю, –
Ня сплю начамі,
Яго вяртаньня,
Занепакоены,
Я чакаю.
Бо ён заўсёды
З сабой прыносіць
То водбліск сонца,
То вецер весьні,
То бліскавіцу,
Тугу і радасьць,
Зь якіх я потым
Складаю песьні.
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.