РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зарапад
Здарожыўшыся, скамарох
Аднойчы заснуў на аселіцы.
А ноч зьвініць ад камароў.
Ланцуг перагрызла Мядзьведзіца.
 
I Млечным Шляхам зь сяла
Праз нашу краіну азёрную,
Прытоптваючы, пайшла
Зьбіраць медзякі зорныя.
 
Цяпер паспрабуй вярні
З лаговішча паўночнага,
Дзе у глухой цішыні
Лапу сваю смокча яна!
 
Адно, звон пачуўшы смыка,
Пачынае скакаць, і да раніцы
На сіні рачны перакат
Густы зарапад
                                асыпаецца.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.