 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вятрак змалоў мякка зярняты пшаніцы. Муку на густым перасеялі сіце. I цеста да сёмага поту мясілі. Калі ж каравай на лапату садзілі, Яго упрыгожылі шустрыя свацьці Ў такія вясельныя забаўкі-цацкі, Што мёртвы ад сьмеху ня мог бы стрымацца I выпіў бы чарку ён па-заліхвацку. Калі ж пачастункам гасьцей абнасілі, Ад гулу зьвінелі ўсе бэлькі і дылі. Ад песень скаромных, ад танцаў заўзятых Жар вуснаў ніяк пагасіць не магла ты. А тут свату сыплюць усе на паўміскі Пад звон-гул цымбалаў, пад воклічы «горка!» То грошы, то сьмеху гарачыя пырскі, То зь неба паўночнага буйныя зоркі... Ня знаю: ці ты гэта ўсё ўспамінаеш, Я ж чую і сёньня той смак каравая.
1967
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|