РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ля расстайнага гасьцінца
Шумяць вербы-чараўніцы.
 
Дзень і ноч яны варожаць
I праезджым і прахожым,
 
Што каго за небакраем
У жыцьці-быцьці чакае.
 
Мо' і мне ў іх запытацца?
Не, ня буду, бо, прызнацца,
 
Лепш ня знаць раней пра шчасьце
I пра злыбеды-напасьці.
 
Хай, як сьнежныя лавіны,
Яны дрэмлюць на вяршынях –
 
На вяршынях, празь якія
Яшчэ мушу перайсьці я.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.