РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Насьледаваньне Байрану
Ты апусьціла стрэлы вей –
І гэта, як на сьнег вайны,
На саван бітвы ў снох завей
Бязгучна селі груганы.
 
На веі сьлёзы наплылі –
І гэта, быццам па вясьне,
Як брама райскае зямлі,
Праз дождж вясёлка зьзяе мне.
 
Па ўсёй каханай старане
З блакітных сноў спадае дождж –
І гэта, – здаючыся мне, –
Ты ўсьмешку дорыш мне усё ж.
 
І адышла зіма трывог,
І ўстаў зь нябёс гэрояў строй...
І зноў ёсьць май, і зноў ёсьць бой,
І зноў ёсьць сьвет, і ў сьвеце Бог.
І сьвет – ня пустка мне з табой.
І Бог – ня пастка мне з табой.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.