РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Здаецца, толькі дзень прагасьцяваў там,
Дзе некалі быў сярод птушак птушкай,
Сярод калосься – коласам жытнёвым,
Сярод дрэў баравых – шумлівым дрэвам,
Сярод сякер – надзейнаю сякерай,
Сярод заверасованых далін – далінай,
А сярод сьцежак забярозаваных – сьцежкай, –
Каб пачало ўсё гэта сьніцца зноў
I клікаць.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.