 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дарога – Шэрая бясконцая нітка З вузламі памяці. З гэтай ніткі маці На прызьбе старой хаты Вяжа і вяжа сустрэчы I радуецца, Калі скрыпнуць весьніцы, Калі пачуе знаёмыя крокі, Калі зможа хоць на хвіліну Адкласьці пруткі I прынесьці на стол пачастунак: Збан жывой вады – квасу I толькі што выцягнуты зь печы Хлеб – акраец жнівеньскага сонца.
1967
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|