РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Век
У кожнага – свой век.
Мой век складаецца:
Зь дзён нараджэньня сонца,
Зь пярсьцёнкаў сосен, вырашчаных мною,
З раздадзеных сябрам акрайцаў хлеба,
З напоўненых вадой, віном збаноў,
З дарог, пракладзеных за небасхілы,
З зацепленых начной парою вогнішч,
З сустрэчных і расстайных пацалункаў,
З каменьня, штоў падмуркі паўрастала,
Зь нялёгкай вернасьці сваёй зямлі і песьні.
 
Калі ўсё гэта падлічыць, знаць, набярэцца
Гадоў мо' крыху менш, як у Гамэра,
Але, напэўна, больш, як у самых
Даўгавечных ворагаў маіх.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.