РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Добры з ваўка музыка,
Ды не скакаць пад выцьцё;
Добры чарпак з рэшата,
Ды толькі зь яго не піцьцё;
Добры мёд на памінках,
Толькі ніхто не пяе;
Добры рубель пазычаны,
Толькі спаць не дае;
Добры кажух са спагады,
Толькі сьцюдзёна ў ім;
Добры агонь на чужыне,
Толькі грызе вочы дым.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.