РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным...
Божа мой! Колькі год яшчэ жыць нам з табою і жыць!
Ранак ціхай вясны! Ранак сьветлых пяшчотных палонаў!
Ранак вечных спатканьняў на роснай і цёплай, пахучай мяжы!
 
І ня будзе канца ні вясьне, ні іскрыстай расе, ні каханьню,
І спрадвеку, давеку, магутныя, будуць яны
Цараваць над вясеньняй зямлёй, над гаямі у цёплым тумане,
Над гаямі, дзе...
Так нечакана прыгасла зязюлі куваньне.
Дзе ля касак прабітых міргаюць калматымі веямі сны.
 
1974
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.