РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У беларускую восень
У беларускую восень
На'т і верабей багацее,
Лес на грыбы не скупіцца,
Пуні хмялеюць ад сена,
Мёдам вульлі набракаюць,
Сьцежкі гараць ад лістоты,
Скрыпкі зьвіняць на вясельлях,
I маладзіцы дабрэюць –
У беларускую восень.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.