РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сватаньне
– Добры вечар, добрыя людзі!
Можна ў вас
Хоць на хвіліну спыніцца будзе
На папас?
Даўно ў завею з шляху-гасьцінца
Зьбіліся.
Ці можна коням у вас напіцца,
Даць аўса?
Ці можна ў хату зайсьці, пагрэцца,
Шапкі зьняць;
Як вам шчасьлівіцца, як жывецца –
Распытаць.
Ёсьць у нас гулкая скрыпка і бубен,
Музыка ёсьць;
Ёсьць што паставіць, ёсьць што прыгубіць
За маладосьць.
Мы асачылі ў вас птушку-кралю,
Хацелі б знаць:
Ці згодны, каб ёй даў шнур караляў
Будучы зяць?
Вы згодны! Гэй, сябры, стаўце «Старку»
На стол хутчэй!
Я, сват, п'ю сёньня першую чарку
За вас – чарцей!
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.