РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ціха-ціха на сьвітаньні
Ў тваім садзе, ціха-ціха.
 
Толькі-толькі дакранесься
Да галінак, толькі-толькі –
 
Лісьце, лісьце загамоніць,
Зашапоча лісьце, лісьце;
 
Росы, росы перазвонам
Адгукнуцца, росы, росы;
 
Зоры, зоры ў бубны вокан
Гулка ўдараць... зоры, зоры.
 
– Хто там, хто там? – запытае
Твая маці. – Хто там, хто там?..
 
Пэўна, пэўна, каб нам стрэцца,
Чакаць трэба... пэўна, пэўна,
 
Грому, грому, навальніцы,
Шуму саду, грому, грому...
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.