 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пад зарапад сасновых сьпелых шышак Цярушыцца ігліца сонечных праменьняў, Сьляза жывіцы мне на скронь апала. Зрок тоне ў кроне, дзе пад самым небам Бусьлінага гнязда чарнее хмарка. Вось толькі не магу ніяк уцяміць: Чаму пад ветрам веснавым ня чую Знаёмага мне пошуму галін?.. Няўжо стаю я ў засені сасны, Якой даўно няма?
1968
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|